21 лютага штогод адзначаецца міжнародны Дзень роднай мовы.
У гэты дзень ва ўсіх групах дзяцячага сада адбыліся тэматычныя мерапрыемствы: чытанне, гутаркі, гульні, выяўленчая дзейнасць... Асаблівай папулярнасцю карыстаўся сёння міні-музей "Беларуская хатка". А для сярэдніх груп №5 і №12 выхавальнікі арганізавалі тэматычную забаву "Падарожжа ў краіну роднай мовы". Увечары запрашаем ўсіх на анлайн-марафон "Мова родная - мова модная", які пройдзе на нашым афіцыйнымТэлеграм-канале https://t.me/loshnicayaslisad. Далучайцеся!