Государственное учреждение образования "Лошницкий детский сад Борисовского района"
телефон: 80177725498 (вахта); 80177760996 (кабинет заведующего)
email: loschnicasad@rooborisov.by
222122 Минская область Борисовский район агрогородок Лошница ул. Молодёжная д. 24-А

Мовы роднай напевы

20.05.2022
Мовы роднай напевы

З мэтай стварэння ўмоў для пазнавальнага, маўленчага і мастацка-эстэтычнага развіцця дзяцей, а таксама для ажыццяўлення пераемнасці паміж дашкольнай і першай ступенню агульнай сярэдняй адукацыі 20 мая ў музычнай зале ДУА "Лошніцкі яслі-сад Барысаўскага раёна" адбыўся фестываль чытальнікаў "Мовы роднай напевы".


Удзельнікамі фестывалю чытальнікаў у гэтым годзе сталі выхаванцы сярэдняй групы "Рамонак", старшых груп "Званочак", "Васілёк", вучні 1 класаў Лошніцкай гімназіі і Лошніцкая сярэдняй школы.

Удзельнікі самастойна разам с педагогамі выбіралі сабе вершы для дэкламацыі. Тэматыка твораў - вельмі разнастайная. Гэта і вершы пра прыроду, пра сям'ю, сяброў, школу, жартоўныя вершы, і нават байка. Больш за 20 вершаў выразна прачыталі ўдзельнікі. 

Фестываль дазволіў праявіць удзельнікам навыкі выразнага чытання, артыстычныя уменні; спрыяў выхаванню станоўчых  эмацыйных  адносіны да літаратурных паэтычных твораў на роднай мове, выхоўваў пачуцці любові да роднага краю і гонару за яго.

Напрыканцы фестывалю ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.  ДУА "Лошніцкі яслі-сад Барысаўскага раёна"  выказвае падзяку ўдзельнікам, бацькам і педагогам за якасную падрыхтоўку да фестывалю.

Версия сайта для слабовидящих