Учора ва ўсіх групах нашай установы прайшла акцыя "Скарбонка роднага слова".
Гэта мерапрыемства стала сапраўдным святам беларускай мовы і культуры!
Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел:
Чыталі вершы на беларускай мове;
Адгадвалі загадкі;
Папаўнялі сваю «скарбонку» новымі словамі і цанілі прыгажосць роднага слова.
Мы ганарымся тым, што нашы выхаванцы растуць сапраўднымі патрыётамі і ведаюць гісторыю сваёй мовы. Няхай роднае слова гучыць горда і прыгожа ў кожным доме! 